Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

21 лютага - Дзень роднай мовы

Дата: 21 февраля 2023 в 13:29, Обновлено 21 февраля 2023 в 18:45
90 просмотров

Cёння у свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе.

Кожны народ 21 лютага адзначае Дзень роднай мовы.

 Першапачаткова з такой ініцыятывай выступіў Бангладэш. Менавіта ў гэтай краіне 21 лютага 1957 года загінулі пяць студэнтаў, якія адстойвалі права навучацца на роднай мове. Зараз у нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моваў. Палова з іх пад пагрозай знікнення. Дзеля захавання моў, якія апынуліся на парозе знікнення, міжнародны фонд UNESCO абвясціў дзень роднай мовы – каб хоць у такі дзень на іх загаварылі, пра іх успомнілі.

Мова – душа майго народа, векавая памяць многіх пакаленняў, наш галоўны нацыянальны скарб. Жыве мова – жыве народ, жыве памяць продкаў. І сёння наш гонар і абавязак – шанаваць родную мову.
Нельга забываць, што беларуская мова калісьці была адной з самых культурных усходнеславянскіх моў. У Вялікім Княстве Літоўскім на ёй пісаліся законы, вяліся суды, адбываліся соймы. Мы, беларусы, маем багатае пісьменства, а ў 1517 годдзе ў Празе доктар лекарскіх навук Францішак Скарына з Полацка выдаў Біблію па-беларуску – першую друкаваную ўсходнеславянскую кнігу.

Не можа не радаваць, што мова сёння стала больш актыўна ўжывацца ў сферы рэкламы, культуры, бізнесу, а таксама ў інтэрнэт-прасторы. Яна становіцца элітарнай: на ёй размаўляюць высокаадукаваныя людзі, літаратары, мастакі, дзеячы навукі, культуры. Гэта сведчыць пра яе рэальную запатрабаванасць, жаданне людзей карыстацца ёю. І гэта зусім не дзіўна: нам жа ў спадчыну засталася жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная мова.

Давайце ж будзем разам з тымі, хто думае пра будучыню нашай мовы! Давайце размаўляць па-беларуску – і заўтра наша мова стане яшчэ больш неабходнай нам, нашым дзецям і ўнукам. Не саромейцеся мовы сваёй, удасканальвайце мілагучнае роднае слова. Са святам вас, дарагія землякі!

Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта.

21 лютага 2023 года ў ДУА “Салтаноуская сярэдняя школа" Рэчыцкага раёна сапраўднае свята – Дзень роднай мовы. Вучні з прыгожымі прывітальнымі  словамі звярталіся да ўсіх, хто заходзіў ва ўстанову, з гонарам расказвалі аб тым, што ім у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, мова бацькоў і дзядоў, вялікі нацыянальны скарб.  

У гэты дзень пазнавальна і весела прайшло мерапрыемства "Смак роднай мовы" пад кіраўніцтвам настаўніка беларускай мовы Цой I.C.

ФОТООТЧЕТ


 
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.