Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

"За што я люблю родную зямлю"

Дата: 23 сентября 2022 в 15:53, Обновлено 23 сентября 2022 в 16:02
732 просмотра

У ДУА "Салтаноўская сярэдняя школа" Рэчыцкага раёна працягваецца Тыдзень беларускай мовы. Вучаніца 11 класа Тачылкіна Вераніка напісала сачыненне на тэму "За што я люблю родную зямлю".

Родная зямля.. Бацькаўшчына.. Радзіма…  Беларускі народ… Родная мова… Гэтыя словы чуем  амаль кожны дзень.  Нехта не задумваецца над іх сэнсам,  нехта прызвычаіўся чуць іх і ўсведамляць як штосьці вечнае, нязменнае.  Для мяне ж гэтыя словы святыя. 

Наша зямля, наша родная Беларусь не падобная ні на адну краіну ў свеце. Яна пяшчотная,  як маці,  сціплая,  і ў той жа час зачароўвае сэрца сваёй далікатнасцю і  незвычайнай  цеплынёй і  ласкай.

 Яна  добрая, гасцінная , але не дасць сябе ў крыўду,  здолее адстаяць свой гонар і годнасць. Яна прыгожая і мілая, як каханая дзяўчына, якую немагчыма ні з кім параўнаць, бо ўсе іншыя ў параўнанні з ёй будуць мець блеклы выгляд. 

Яна белая,  бо гэты колер - сведка  духоўнай чысціні,  нязломнай  волі,  сумлення і  годнасці.  Яе лясы і бары,  яе рэкі і азёры, яе пагоркі і шырокія гасцінцы , маляўнічыя вёсачкі і старажытныя замкі  прыводзяць  у захапленне кожнага замежнага падарожніка, які трапляе сюды.

Але самая вялікая каштоўнасць нашай краіны—гэта наш народ, нашыя людзі, звычайныя працаўнікі,  шчырыя, сціплыя, звыклыя трываць усе  нягоды і выпрабаванні, якія выпадаюць у іх на шляху.  З даўніх часоў нашы людзі, “люд паспаліты” , русіны, як іх называў яшчэ наш знакаміты асветнік Францыск Скарына, паказалі  сябе смелымі, мужнымі, нязломнымі  ваярамі і змагарамі за сваю незалежнасць. Мы памятаем Грунвальд,  Сінія Воды, Аршанскую бітву,  дзе нашыя продкі з сіламі, удвая меншымі, чым у ворагаў, здабывалі перамогу. Мы памятаем нашых славутых партызанаў,   толькі  адзін упамін пра якіх прыводзіў у жах фашысцкіх захопнікаў. Мы памятаем усіх замучаных, скалечаных  і  знявечаных,  чые сэрцы і жыцці былі адданыя сваёй Радзіме, свайму народу.

Ідзе час, мінаюць стагоддзі… І я веру, што мая Беларусь  будзе жыць да таго часу, пакуль будзе  жыць наш народ,  яго мова, яго самабытная культура. Дык  любіце ж свой родны непаўторны край і  шануйце сваю родную мову!

                                                                                                                                   Тачылкіна Вераніка

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.